Для высокого полёта!
Главная » Глазами студента...

Складана, цікава і весела

Я спытаў чалавека,
Які прайшоў праз агонь,
І воды,
І медныя трубы:
- Што самае цяжкае
На гэтым свеце?
І ён адказаў:
- Быць творчай асобай
У тэхнічным універсітэце…
Можа, гэты чалавек памыляецца?


БГУИР: Складана, цікава і весела
Вось я і першакурсніца. Дзяўчына, якая выбірала паміж ФКСіСам, журфакам і філфакам. Да апошняга сумнявалася, некалькі тыдняў пасля падачы дакументаў жыла з думкай, што зрабіла нешта не тое. На шчасце, гэтая думка мяне пакінула, і я нарэшце ўпэўнілася: будзе складана, але весела і цікава. Складана, таму што гэта ФКСіС. Таму што гэта інфарматыка. Таму што няма часу на адаптаванне, адразу кідаюць у самае пекла. Насамрэч, менавіта таму і цікава: выклік самой сабе, а ці здолею? Весела, таму што пасля Дня першакурсніка засталіся даволі прыемныя ўражанні: калі ты хочаш быць творчай асобай, тут табе дапамогуць. Як заўсёды, галоўнае мець ідэі ў галаве і жаданне ператварыць іх у рэальнасць. Асаблівае захапленне хацелася б выказаць тэатру танца "Отражения": бачыла раней на пешаходнай вуліцы Карла Маркса і была вельмі ўражана, але не ведала, што гэта БДУІРаўская суполка.

Было вельмі прыемна, што старэйшыя курсы вырашылі падтрымаць жэўжыкаў-першакурснікаў, сустрэлі нас, падзяліліся сваім вопытам навучання ў БДУІР і разнастайнымі лайфхакамі. Гэта вельмі паднімае настрой і робіць першыя дні ва ўніверсітэце не такімі страшнымі і нечаканымі. Дзякуй вам, паненкі і панове!

Нас пужалі тым, што мы першыя, хто вучыцца па праграме 4+2. Нас пужалі вялікай колькасцю адлічэнняў. Нас пужалі вялікай нагрузкай і канкурэнцыяй. Але галоўнае - нам абяцалі, што калі мы вытрымаем, то выйдзем з БДУІР выдатнымі спецыялістамі. У нашых руках студэнцкія білеты і таксама тое, як мы правядзём гэтыя чатыры гады. Спадзяюся, будзе выдатна!

Наталля ПЛЯШКУН,
студэнтка 1 курса ФКСіС

Премия Правительства РБ за достижения в области качества по итогам 2011 годаПортал Белорусского Государственного Университета Информатики и РадиоэлектроникиAbiturient.byФакультет непрерывного и дистанционного образования БГУИРСайт Министерства образования РБМолодежное телевидение БГУИРdev_by